Аляксандр Лукашэнка: ...Я настойваю на тым, што прэзідэнцкія выбары ў нас былі абсалютна заўсёды дэмакратычныя!

Аляксандр Лукашэнка таксама заявіў, што вынікі прэзідэнцкіх выбараў не будуць сфальсіфікаваныя. “Калі вы ведаеце, што у вас рэйтынг, паводле апошніх звестак, 68% (пяць мы здымаем – гэта нашае даследаванне). Гэта за 70% рэйтынг. Вось сёння за мяне б прагаласавалі мінімум 68%. Астатнія не вызначыліся, – заявіў Аляксандр Лукашэнка. – Я яшчэ і там магу разлічваць на 28%, то мінімум на палову магу разлічваць. У гэтай сітуацыі – вы б пайшлі на фальсіфікацыю?”