Ракаў. Бюджэтныя вандроўкі. Электратрып #2: жывая вада, крыптавалюта, мясцовая Зыбіцкая, экстрым
Працягваем вандраваць па Беларусі рознымі спосабамі і відамі транспарту. Глядзіце новы выпуск праекта «Электратрып».
Гэтым разам вандруем у Ракаў.
Справядліва будзе адзначыць, што тут атрымаўся маршруткатрып. Можна было б уявіць, што гэта сучасная экалагічная электрамаршрутка, якой пазайздросціў бы сам Ілан Маск.
Аднак усё прасцей: у Ракаў электрычкай не дабрацца, таму бюджэтныя і экалагічныя вандроўкі ператвараюцца проста ў бюджэтныя :)
За 7 хвілін вы пабачыце:
▪️ шчырыя эмоцыі, экстрым і экшэн. Вядоўца Мікіта Бялевіч скокнуў з вышыні ў 30 метраў (і выжыў). Калі вам таксама хочацца адчуць экстрым у Ракаве, то вам сюды: прыжки.бел,
▪️ мясцовую Зыбіцкую ранейшых жыхароў Ракава,
▪️ дзе выпіць у Ракаве жывой вады,
▪️ першую крыптавалюту Ракава — мясцовы талер.
Будзем удзячныя за зваротную сувязь. Пішыце, што ў выпуску спадабалася, а што варта было б палепшыць. І якія мясціны паказаць у наступных выпусках.
Вядоўца: Мікіта Бялевіч
Дрон: https://www.i