Вано Крюгер - Радаван Караджыч глядзіць у прыцэл на Сараева (пераклад -- Алесь Плотка)

Вано Крюгер - Радаван Караджыч глядзіць у прыцэл на Сараева (пераклад на беларускую -- Алесь Плотка) Места Ляжыць У калысцы руінаў У пялюшках З калючага дрота. Места Здранцвела Ідзе навальніца. Неба Зацягнута Хмарамі. Прадвесце: Шквальны агонь Бязлітасны шквальны агонь, І сотні удараў маланак. Места Здранцвела Пад кіпцюрамі Мужных арлоў. Водбліскі сонца Ў бязлітасных зрэнках Жахаюць Насельнікаў Места. А можа, Водбліскі сонца У аптычных прыцэлах Жахаюць Насельнікаў Места? Места Ляжыць У калысцы з агню, Як мішэнь Пад ударам «Граду». Места Здранцвела Пад абстрэлам Маланкі — Радаван Караджыч Глядзіць скрозь прыцэл На Сараева. *** Нізка вершаў Вано Крюгера “Медытацыя тыбецкага ламы“ па-беларуску на старонках часопіса ЛітРАЖ --