BNB play Izdryk - wait wait wait

маўчанне ягнят на крутой пераправе туман даліною і ярам – туман чаканне – вось спецыя вострая ў страве а страва – то жніўня дурман фантомныя болі і рызыкі фактар і чаша цярпення пустая на чвэрць па лiнii долi праехаўся трактар пункцірам пазначыўшы лінію смерці на ўсходзе – садом і на захадзе – ступар і месяц у штопары й сонца ў піке на дне філіжанкі няўрымслівы цукар акэй тут усё адчайна акэй чаканне ў прыступах вострай надзеі што вецер сустрэчу ўсё ж нам прынясе і ў першай жа сцэне апошняе дзеі адбудзецца ўсё і ўсе ды ў кожным чаканні – чаканка засады закон спадзяванняў як самападман па ўсёй тэрыторыі божага сада туман даліною і ярам туман Юрій Іздрик. Папіроси. 25 віршів без фільтра. – Чернівці: Meridian Czernowitz, 2017 Пераклад – Алесь Baisan Плотка Рэдакцыя – Макс Шчур / Святлана Курс Мінск-Варшава-Прага 2017 #buben #naruszewicz #baisaniada #izdryk #іздрик #плотка #baisan