Традыцыйны строй Дамачаскі строй
Дамачаўскі строй
Бытаваў у канцы ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя ў мястэчку Дамачава, вёсках Чэрск, Рудня, Ліпінкі Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (зараз у Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці).
Святочны строй дзяўчыны
1.Сарочка. Палатняная, з адкладным каўняром. Арнаментальнае аздабленне выканана ў тэхніках чатырохнітовага і бранага ткацтва, вышыўкі лічанай гладдзю, крыжыкам, коскай, краявым швом.
2. Хвартух (спадніца). Пашыты з паласатай баваўнянай саматканкі, выкананай у тэхніцы чатырохнітовага ткацтва.
3. Фартушок. Пашыты з паласатай напаўваўнянай саматканкі, выкананай у тэхніцы чатырохнітовага ткацтва; абшыты карункамі фабрычнага вырабу.
4.Гарсэт. Пашыты з сукна на баваўнянай падшэўцы. Аздоблены тасьмой і машыннай строчкай. Зашпільваецца на металічныя гузікі.
5. Чылка (галаўны ўбор). Абруч з кардону, абшыты ваўнянай тканінай і тасьмой.
6. Пацеркі
7. Чаравікі
Святочны строй хлопца
1. Сарочка. Баваўняная, з каўняром-стойкай. Аздоблена вышыўкай лічанай гладдзю, швом “роспіс“.
2. Штаны. Пашыты з напаўільняной саматканкі.
3. Пояс. Сеткаваты, сплецены з ваўняных нітак; канцы аздоблены махрамі з кіціцамі.
4. Капялюш. Сплецены з саломы.
5. Боты
Праект рэалізуецца ўстановай «ЭтнаТрадыцыя» сумесна з Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.